На Свята Божага нараджэння у 8 гарадах польшчы пройдуць святочныя набажэнствы на беларускай мове, сярод іх Беласток, Варшава, Гданьск, Кракаў, Лодзь, Люблін, Познань і Уроцлаў. На святой імшы у Варшаве заспявае нават Лявон Вольскі.
Схадзіць на іх – гэта добрая магчымасць аказацца ў кампаніі беларусаў, паслухаць родную мову і атрымаць порцыю шчасця. Публікуем распісанне святочных набажэнстваў на беларускай мове:
Беласток
Парафія Маці Божай Гвадэлупскай, Wrocławska 8
23 снежня, субота:
- 14.00 – святая Імша з IV нядзелі Адвэнту
- Ва ўрачыстасць Божага Нараджэння святой Імшы не будзе.
Варшава
Дольны касцёл св. Аляксандра, plac Trzech Krzyży
24 снежня, нядзеля:
- 11.30 – святая Імша IV нядзелі Адвэнту
- 22.00 – святая Імша Пастэрка, пасля Імшы — калядныя спевы ад Лявона Вольскага
25 снежня, панядзелак:
- 11.30 – святая Імша
26 снежня, аўторак:
- 11.30 – святая Імша
- 15.00 – канцэрт калядак у выкананні Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай.

Падрабязней на ФБ: facebook.com/catholicbypl.warszawa
Гданьск
24 снежня, нядзеля:
- 21.00 – святая Імша Пастэрка ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла і святой Кацярыны Шведскай, Marynarki Polskiej 148B
Кракаў
Парафія святога Стэфана, Sienkiewicza 19
24 снежня, нядзеля:
- 14.00 – святая Імша (на польскай і беларускай мовах разам с парафіяй святога Cтэфана)
25 снежня, панядзелак:
- 0.00 – святая Імша Пастэрка (на польскай і беларускай мовах разам з парафіяй святога Стэфана)
- 15.30 – святая Імша
Лодзь
Парафія св. Юзафа, Ogrodowa 22
25 снежня, панядзелак:
- 0.00 – святая Імша Пастэрка (на польскай і беларускай мовах разам з парафіяй св. Юзафа)
- 14.00 – святая Імша
Люблін
Капліца Дома Фундацыі Яна Паўла ІІ, Boczna Lubomelskiej 2
24 снежня, панядзелак:
- 22.00 – святая Імша Пастэрка
Познань
Дольны касцёл Адведзінаў НПМ, Bohaterów II wojny światowej 88
24 снежня, нядзеля:
- 22.00 – святая Імша Пастэрка ў верхнім касцёле (на польскай і беларускай мовах разам з парафіяй Адведзінаў НПМ)
25 снежня, панядзелак:
- 12.00 – святая Імша
26 снежня, аўторак:
- 12.00 – святая Імша
Уроцлаў
Парафія святога Юрыя Мучаніка і Узвышэння Святога Крыжа, Biegła 2
25 снежня, панядзелак:
- 15.00 – святая Імша
Па інфармацыі: catholic.by
Чтобы оставаться в курсе событий, подписывайтесь на Telegram-канал и Instagram или группу FB нашей «Витрины». Если вы хотите поделиться новостями с редакцией – пишите.