Адзін з самых яскравых гуртоў беларускай сцэны зайграе сольны канцэрт найлепшых песень у варшаўскім клубе Progresja. Гэта адбудзецца ўжо ў суботу, 23 мая.
NAVIBAND – гэта музычная сумесь індзі, электронікі і аўтэнтычных беларускіх матываў. Светлыя, пазнавальныя галасы і папулярныя мелодыі пераплятаюцца з фальклорнымі матывамі – ад эмацыйных вакальных амбіентаў да меладычных поп-кампазіцый.
На канцэртах NAVIBAND заўсёды пануе атмасфера кахання, блізкасці і еднасці.
23 мая можна будзе пачуць галоўныя песні гурта за ўсю гісторыю NAVIBAND:
🎶 Мама
🎶 Лiстапад
🎶 Гісторыя майго жыцця
🎶 Іншымі
🎶 Бяжы
🎶 Прабач
🎶 Свяцi
Для сем’яў з дзецьмі падрыхтавана спецыяльная прастора – падчас мерапрыемства будзе працаваць дзіцячая зона, а дзецям да 10 гадоў уваход вольны.
🔥 23.05 | ВАРШАВА | PROGRESJA | 20:00
Уваход з 19:00.
Адрас: Fort Wola 22, 01-258 Warszawa
Progresja на мапе:
Чтобы оставаться в курсе событий, подписывайтесь на Telegram-канал и Instagram или группу FB нашей «Витрины». Если вы хотите поделиться новостями с редакцией – пишите.